Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

01.09.2024

Шчаслівага новага навучальнага года!

Шчаслівага новага навучальнага года!

Шчаслівага новага навучальнага года!

Прыемны сюрпрыз чакаў вучаніцу Мышкавіцкай СШ Ганну Бяляўскую напярэдадні новага навучальнага года. Яе разам з маці запрасілі на сустрэчу з намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктарам ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандрам Багелем.

Аня пераходзіць у 5 клас, у школе характарызуецца станоўча. За такі кароткі тэрмін навучання дзяўчынка паспела праявіць свае лепшыя якасці, творчыя і спартыўныя здольнасці. А яшчэ, яе маці Ірына Мікалаеўна працуе ў таварыстве агароднікам, і дзядуля Мікалай Мікалаевіч Бяляўскі адпрацаваў у “Рассвеце” больш за 40 гадоў. Менавіта таму Аляксандр Іванавіч вырашыў павіншаваць яе з пачаткам новага навучальнага года, пажадаў далейшых творчых поспехаў, добрай вучобы, пацікавіўся яе планамі на прафесійнае будучае. А яго, дарэчы, Аня ўжо праглядвае, праўда, пакуль бачыць сябе ў некалькіх прафесіях, адна з якіх – настаўнік.

Пасля шчырай размовы Аляксандр Багель падарыў Ганне школьныя прыналежнасці.
Вучаніца прымала падарункі і ад прафсаюзнага камітэта ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, якія з цёплымі словамі віншавання з новым навучальным годам і пажаданнямі здароўя і поспехаў у вучобе і творчай дзейнасці ўручыла старшыня прафкама Святлана Акуліч.

Разделы сайта