У шосты школьны дзень навучэнцы з VII-IX класаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным Дню беларускага пісьменства – КВІЗ “Любі, шануй, ведай роднае слова!”. Мэтай мерапрыемства было абуджэнне павагі да слова, імкнення захоўваць сваю культуру і культуру іншых народаў; развіццё сродкамі мовы інтэлектуальнай, эмацыянальнай, эстэтычнай, маральнай сфер асобы навучэнца; выхаванне павагі да ўсяго роднага, беларускага.
У ходзе гульні вучні здейснілі “Падарожжа ў гісторыю роднага слова”, прынялі ўдзел у конкурсе эрудытаў, займаліся “Займальным літаразнаўствам”, адгадалі загадкі з хаткі “Загадайкі”.
Вучні даведаліся, што 2-3 верасня ў мястэчку Віцебскай вобласці пройдзе юбілейны XXXДзень беларускага пісьменства.
Гэта мерапрыемства дапамагло вучням зразумець, што сёння ў свеце шмат цудоўных моў, але ж ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на ёй ён размаўляе з роднымі,сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца сваю мову,не шануе яе. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.
День беларускага пісьменства адзначаюць усе жыхары краіны. Яны ўшаноўваюць людзей, якія ўнеслі вялікі ўклад у станаўленне беларускага пісьменства. Святкаванні праходзяць з удзелам палітычных, культурных дзеячаў, прадстаўнікоў улады і замежных дэлегацый. Кожны год дзеянні ладзяцца ў розных гарадах-гістарычных цэнтрах культуры, навукі і літаратуры.







Заместитель директора
по воспитательной работе Е.Н. Сакович