З 19 па 23 верасня 2022 года ў ДУА “Мышкавіцкая сярэдняя школа” праходзіў Тыдзень роднай мовы. У мерапрыемствах Тыдня прынялі актыўны ўдзел ўсе вучні установы адукацыі. Праграма Тыдня ўтрымлівала разнастайныя формы і метады вучэбнай працы. Вучні маглі выбраць накірунак дзейнасці, які больш блізкі іх стану душы і паказаць свае здольнасці ў конкурсах, гульнях,афармленні выставы, інфармацыйнага стэнда, Разнастайныя спаборніцтвы, віктарыны, выставы, віртуальныя падарожжы дазволілі дзецям больш даведацца пра багатую спадчыну беларускай мовы
Увесь Тыдзень праходзіў пад дэвізам: “Як ты дорага мне, мая родная мова”. На працягу ўсяго Тыдня на перапынках ва ўстанове адукацыі гучалі песні на беларускай мове. У кабінете беларускай мовы была наладжана выстава з выказваннямі пра мову.
У школьнай бібліятэцы наладжана кніжная выстава "Слава кніжцы беларускай".
Настаўнікі і вучні ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”. Вучні пашырылі свой слоўнікавы запас, спазналі шмат новых і цікавых слоў.
Разам з вучнямі настаўнікі пачатковых класаў аформілі воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”, які даў магчымасць вучням і настаўнікам запісаць свае любімыя словы на беларускай мове.
Вучні 5 класа прынялі ўдзел у гульнёвай праграме “Любі, шануй родную мову”.


Сярод старшакласнікаў настаўнік беларускай мовы і літаратуры правяла конкурс чытальнікаў твораў М.Танка, прысвечых 140-годдзю са дня нараджэння паэта. На ўроках літаратуры для хвіліны адпачынку наладжвала выразнае чытанне вершаў для Беларусь, родную мову”.




Падводзячы вынік правядзення Тыдня роднай мовы, хочацца ўказаць на высокі ўзровень падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў, актыўны ўдзел настаўнікаў і вучняў. Трэба адзначыць наяўнасць міжпрадметных сувязей з гісторыяй, выяўленчым мастацтвам, музыкай. Смак роднай мовы не павінен забывацца на наступны дзень. Калі ты нарадзіўся беларусам, калі ты жывеш на зямлі Беларусі, нельга не шанаваць родную мову, менавіта яна злучае людзей у адзін народ.