Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

27.02.2021

Гуканне вясны

Гуканне вясны

У ДУА “Мышкавіцкая сярэдняя школа” есць добрая традыцыя праводзіць свята “Гуканне Вясны”. Вось і 27 лютага з мэтай адраджэння і ўзнаўлення старадаўніх звычаяў, вучні 5-8 класаў прынялі актыўны ўдзел ў правядзенні свята.

Працоўны год у старажытных славян вызначаўся тымі натуральнымі падзеямі, што даюцца самой прыродай. Ён падзяляўся на дзве паловы: летнюю і зімовую – і пачынаўся з першага веснавога месяца – сакавіка.

Сярод абрадаў аднымі самымі цікавымі і, напэўна, найважнейшымі былі веснавыя святы. З вясны пачыналіся новыя клопаты аб будучым ураджаі, вясной абуджалася прырода, і ад таго, наколькі цёплай і ўрадлівай будзе вясна, колькі дабра яна прынясе з сабою, залежалі дабрабыт і лад жыцця чалавека. У сакавіку пачынаюць вяртацца з Поўдня жаўрукі, буслы. У гэтыя дні дзяўчаты спявалі песні, заклікаючы вясну прыляцець з цёплым летам, карабамі жыта, лубкамі гарошку. З першых сакавіцкіх дзён і пачынаўся ў старажытнасці цыкл веснавых святаў.

У веснавы цыкл на Беларусі ўваходзілі наступныя абрады: закліканне вясны, велікодны, валачобны, юр’еўскі, куставы, сяміцкі, троіцкі, русальны тыднi.

Першым абрадам, які адкрываў веснавы цыкл, быў абрад гукання вясны. У гэты дзень моладзь збіралася на грудах ці ўзгорках за сялом, а калі іх не было,– на дахах клецяў, пуняў ці на ўзвышшах і тут спявала свае песні, так званыя вяснянкі.

                   Вясна дыхнула на палі, на рэкі, на крыніцы –

                   І ручаіны паплылі, і крыгі пачалі крышыцца.

                   Загаманілі ў той жа час ёй пушчы і дубравы:

                   «Ідзі да нас, ідзі да нас, здымі і з нас аковы»

                   Ідзе вясна ва ўсе куткі, ва ўсе лясы і пералескі.

                   Куды зірне – там жаўрукі,

                   дзе ступіць – там цвітуць пралескі.

Вучні сёмых класаў падрыхтавалі цікавую праграму, якую адкрылі скамарохі з запрашэннем на свята. Маці Алена блаславіла дзяцей, Іванку, Ганначку і Марыльку “Зіму замыкаці, вясну сустракаці”, дала ім печыва ў выглядзе жаўранкаў, “Ідзіце на высокія мясціны, уверх і падкідвайце жаўранкаў, каб птушкі ўбачылі, да нас прыляцелі, на сваіх крыльцах Вясну прынеслі”.

Дзеці падкідвалі печыва, гукалі Вясну. Вельмі запамінальны выхад Вясны: з вершамі, загадкамі, з зернем, пажаданнем дабрабыту “Каб кароўкі здаровыя, дамоў вярталiся, ды дарогi не забывалiся. Куркi яечкi неслi”. Адным з персанажаў свята была Зіма, якая не жадала ўстуціць Вясне, доўга “сыпала снег”, але ўсёж з дапамогай дзяцей, перамагла Вясна. На працягу свята удзельнікі і гледачы вадзілі карагод, гулялі ў гульні “Ручаёк”, “Запляці пляцень”, пелі народныя песні.

Завяршылася свята пачастункамі з печыва: блінамі з варэннем, пышкамі, аладкамі з гарачым чаем, якія дапамаглі падрыхтаваць вучням іх бацькі.

Усе атрымалі прыемную асалоду ад свята і гульняў.

 

Шчэрбіч Наталля Аляксандраўна,

класны кіраўнік 7 “А” класа

ДУА “Мышкавіцкая сярэдняя школа”

Разделы сайта