Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

01.09.2020

1 верасня - Дзень ведаў!

Мнагалюдна, весела ад дзіцячых галасоў было ў Дзень ведаў на ўрачыстай лінейцы Мышкавіцкай СШ, якая адбылася на пляцоўцы перад мясцовых сельскім Домам культуры. Павіншаваць школьнікаў і настаўнікаў з першым днём новага навучальнага года завіталі ганаровыя госці – старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы, старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, начальнік аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Траццякова, дырэктар ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандр Багель, а таксама бацькі рабят.

Ганаровае права падняць Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена пераможцы ІІ этапа рэспубліканскіх алімпіяд па вучэбных прадметах Марыі Арлоўскай і пераможцы абласнога творчага конкурсу “Сонечная палітра” Дар’і Сухадольскай.
Віншаванні з пачаткам новага навучальнага года рабятам, настаўнікам адрасаваў старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы. Ён адзначыў, што ў нашай краіне многае робіцца для таго, каб рабяты атрымлівалі дастойныя веды, мелі магчымасць у поўнай меры раскрыць свае здольнасці і таленты, а настаўнікі былі забяспечаны дастойнымі ўмовы работы.

Кіраўнік раёна пажадаў вучням і іх педагогам насычанага цікавымі падзеямі, новымі перамогамі і дасягненнямі навучальнага года.

Па традыцыі, не абышлося без падарункаў. Школа атрымала падарунак – сертыфікат – яго ўручыў дырэктару Мышкавіцкай СШ Святлане Шчэрбіч старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы.

Падарачны сертыфікат на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы атрымала школа ад ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”.

Падарункі ад адзінаццацікласнікаў былі ўручаны і першакласнікам, якія, у сваю чаргу, далі клятву любіць сваю школу, старанна вучыцца і стаць дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны.

Ганаровае права даць першы званок было прадастаўлена вучню адзінаццацікласніку Сяргею Лешчыку і першакласніцы Марыі Сухадольскай.

У добры шлях у новы навучальны год!

 

Разделы сайта