Што такое сям’я? Гэта не проста родзічы, якія жывуць разам. Гэта людзі, якія згуртаваны пачуццямі, інтарэсамі, адносінамі да жыцця. Няма нічога даражэй сям’і.
Менавіта сям’я напаўняе наша жыццё цеплынёй, дае веру, надзею і апору ў цяжкія хвіліны. Менавіта ў ёй пачынае закладвацца жыццёвы вопыт чалавека, фарміруюцца яго маральныя каштоўнасці, патрабаванні і інтарэсы, засвойваюцца сацыяльныя нормы і культурныя традыцыі грамадства.
Нездарма народная мудрасць сцвярджае: Дзяржава – гэта маленькая сям’я, а сям’я – гэта маленькая дзяржава, і трымаецца яна на каханні”.
Міжнароднаму Дню сям’і ў Мышкавіцкай СШ былі прысвечаны шматлікія мерапрыемствы. У бібліятэцы была наладжана выстава-паліца “Пачытаем усёй сям’ёй”, вучні прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Мая сям’я” і конкурсе фотакалажаў “Шчаслівыя моманты маёй сям’і”, класнымі кіраўнікамі праводзіліся разнастайныя класныя мерапрыемствы.
А напрыканцы тыдня для жадаючых было наладжана сямейнае свята “Мая сям’я – мой гонар”. Прысутныя сем’і адказвалі на пытанні, хто ў сям’і галоўны, чым іх сям’я адрозніваецца ад іншых, творча падышлі да стварэння партрэтаў сям’і і іх абароны. У працэсе конкурса ўдзельнікі “збіралі” прыказкі пра сям’ю, дапамагалі дзецям выконваць дамашняе заданне, угадвалі мультфільмы і дзіцячыя казкі па фразам герояў, “будавалі” дом сваёй мары, цаглінкамі якога былі каханне, здароўе, шчасце, радасць.





Спадзяюся, што мерапрыемствы, прысвечаныя Дню сям’і, дапамаглі сем’ям бліжэй пазнаць адзін аднаго, з’яднацца, зрабіць яшчэ адзін крок насустрач узаемаразуменню і адзінству.
Любоў Маркевіч,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Мышкавіцкай СШ