Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

25.04.2019

Маша Радевская - "Мисс Кировчанка". ПОЗДРАВЛЯЕМ!

Чарговы раённы конкурс прыгажосці і таленту “Міс Кіраўчанка” на мінулым тыдні сабраў у РДК жадаючых спрачацца за гэты ганаровы тытул дзяўчат, іх актыўных балельшчыкаў, гледачоў. На гэты раз у традыцыйным і стаўшым папулярным мерапрыемстве прынялі ўдзел сем прадстаўніц цудоўнага полу: гэта навучэнка Жыліцкага сельгаскаледжа Валянціна Цэдрык, адразу тры вучаніцы з СШ№1 — Ксенія Сухарава, Алена Перадня і Вольга Пацыенак, навучэнка філіяла БТНУ “Бабруйскі дзяржаўны аўтратранспартны каледж”, ураджэнка раёна Анастасія Савянкова, Марыя Радзеўская з Мышкавіцкай СШ, Кацярына Хушану з Дабаснянскага УПК ДС-СШ. Ім былі прапанаваны наступныя конкурсы: “Візітка”, “Мае таленты”, “Ствары свой вобраз”, кулінарны “Бабуліна спадчына”, а таксама дзяўчаты паказалі сябе ў дэфіле “Знаёмства”, “Дзелавы стыль”, у вячэрніх сукенках.
Было таксама загадзя аб’яўлена онлайн-галасаванне для вызначэння пераможцы ў намінацыі “Міс Онлайн”, а непасрэдна ў зале праводзілася галасаванне за ўдзельніцу, дастойную Прыза сімпатый гледачоў.

Ацэньвала выступленні журы на чале са старшынёй раённага аб’яднання прафсаюзаў Аленай Глекавай.
Вялі праграму першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Алег Бойка і метадыст цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна Вольга Нігаматуліна.
Шчырыя словы падтрымкі перад пачаткам конкурсных этапаў выказала дзяўчатам “Міс Кіраўчанка-2018” Ксенія Русецкая.
Удзельніцы пастараліся рознабакова прадставіць сябе, свае прыхільнасці, здольнасці ў творчых візітках з дапамогай фота- і відэапрэзентацый, вершаваных радкоў, песень, танцаў. Валянціне Цэдрык прыйшла на дапамогу нават Верка Сярдзючка (у яе вобразе артыстычна выступіў сябар канкурсанткі). У Алены Перадня была група падтанцоўкі, якая дапамагала ёй практычна на ўсіх этапах. Вольга Пацыенак зацікавіла паведамленнем, што прымае ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Супермадэль па-беларуску”…
Конкурс “Мае таленты” паказаў, што ўдзельніцы захапляюцца музыкай, танцамі, а Ксенія Сухарава робіць інтэр’ерныя лялькі. Кацярына Хушану выклікала авацыі, выступіўшы з песняй на беларускай мове, якая завяршалася радкамі “Я жадаю табе дабра і міру, мая Радзіма!”. Лірычную задушэўную музычную кампазіцыю пад­рыхтавала Марыя Ры­дзеўская.
А ў конкурсе “Ствары свой вобраз” жадаючыя заваяваць жаданы тытул пакрэатывілі ад душы — якія толькі падручныя матэрыялы ні выкарысталі, каб зрабіць свае непаўторныя касцюмы: і сена, як Валянціна Цэдрык у вобразе “Жылічанка”, і цэлафанавыя пакеты з кветкамі для вячэрняй сукенкі, як Анастасія Савянкова, і газету “Кіравец”, як Ксенія Сухарава, ды яшчэ з вершам-прызнаннем любімай “раёнцы”. Не саступілі ім і іншыя ўдзельніцы.
Кулінарны конкурс проста не пакінуў журы ніякай альтэрнатывы, як паставіць кожнай па “пяцёрцы” — вышэйшы бал, настолькі стравы з бульбы былі прыгожа аформленымі, смачнымі, прычым з выкарыстаннем рэцэптаў бабуль і нават гістарычных — клёцак, якія падаваліся ў палацы пана Булгака.
І вось надышоў час абвяшчэння вынікаў конкурсу. Тытул “Міс Кіраўчанка-2019” заваявала Марыя Ры­дзеўская, карону ёй надзела леташняя ўладальніца тытула Ксенія Русецкая. Марыя атрымала і Прыз сімпатый гледачоў. Першай віцэ-Міс стала Кацярына Хушану, другой віцэ-Міс — Валянціна Цэдрык. У намінацыі “Міс Онлайн” перамагла Вольга Пацыенак, яна таксама была адзначана ў намінацыі “Міс Грацыя”, Алена Перадня — у намінацыі “Міс Крэатыўнасць”, Ксенія Сухарава — “Міс Зачараванне”, Анастасія Савянкова — “Міс Талент”. Дзяўчатам былі павязаны адпаведныя стужкі, уручаны дыпломы, каштоўныя падарункі, прадастаўленыя раённым аб’яднаннем прафсаюзаў, райкамам прафсаюза работнікаў АПК, раённымі арганізацыямі РГА “Белая Русь”, ГА “БРСМ”, ПГУП “Магнолия-
Торг”.
Шчыра павіншавала дзяўчат старшыня журы Алена Глекава.
Сертыфікаты на квартальную падпіску на раённую газету “Кіравец” галоўны рэдактар Наталля Хадакова ўручыла Ксеніі Сухаравай і Вользе Пацыенак.
Думаецца, родныя і блізкія ўдзельніц, астатнія балельшчыкі канкурсантак і проста гледачы атрымалі шмат станоўчых эмоцый, аб чым можна меркаваць па іх шчырых аплыдысментах.

Разделы сайта