Хто сказаў, што ў нас ёсць сур’ёзныя прычыны для суму? Іх няма! А для таго, каб у нас усё атрымалася, спраўдзіліся мары, неабходны добры радасны настрой!
Дзень пачаўся з лінейкі, на якой усім вучням, педагогам, тэхработнікам прапанавалася стварыць сонечны і радасны настрой у нашай школе і напоўніць гэты дзень пазітывам.
Задачай ўсяго школьнага калектыва было актывізаваць эмацыянальныя зносіны адзін з адным, падтрымліваць у сабе пазітыўныя, аптымістычныя ўстаноўкі. Добры настрой стварае ў кожным з нас зарад бадзёрасці. Дае энергію. А што з’яўляецца крыніцай выдатнага настрою? Музыка, анекдот, пазітыўныя словы, выразы, фотаздымкі, паветраныя шары і шмат чаго іншага.
У праграме дня пазітыву была выстава малюнкаў і калажаў “Жыві пазітыўна!”
На працягу ўсяго дня працаваў “Сонечны фатограф”, які з радасцю фатаграфаваў усіх. Асноўная ўмова – шчырая ўсмешка. Фотаздымкі дэманстраваліся на экране, усталяваным у фае.



Часам усе мы забываемся гаварыць адзін аднаму ветлівыя і прыемныя словы, ад якіх у цяжкую ці сумную хвіліну робіцца святлей і цяплей на душы. Пагэтаму вырашана было стварых калекцыю такіх важных добрых слоў – “Кнігу добрых жаданняў!”,


а для тых, хто падышоў творча да выказвання прыемных слоў – “Дрэва жаданняў”.

У час правядзення акцыі нашы пазітыўныя мастакі прапанавалі з дапамогай фарбаў намаляваць на тварах жадаючых сонца! Гэта ідэя прыйшлася ўсім да душы, і на пляцоўцы “Сонца схавана ў кожным” было шматлюдна.


Акрамя гэтага на кожным перапынку працавала “Пазітыўная дыскатэка”, а з “Аракулам дня” можна было даведацца, што чакае сёння і на працягу бліжэйшага часу.


З вучнямі VII класса была праведзена інтэрактыўная гульня «Друг за друга держаться – ничего не бояться!»,




а агітбрыгада выступіла з прапагандай агульначалавечых каштоўнасцей.






Усе ўдзельнікі акцыі атрымалі смайлікі, якія ўвесь дзень напаміналі аб тым, што трэба радавацца, усміхацца і не сумаваць.
У гэты ж дзень на базе школы адбылося чарговае пасяджэнне метадычнага аб’яднання намеснікаў дырэктароў па выхаваўчай рабоце, якія таксама акунуліся ў атмасферу настрою і пазітыву.





У канцы дня кожны ўдзельнік пазітыўнай акцыі зрабіў вынік пра тое, што кожны чалавек з’яўляецца галоўным героем фільма пад назвай “Жыццё” і сам здольны расфарбаваць сваю жыццёвую дарогу яскравымі фарбамі сяброўства, дабра, разумення і супрацоўніцтва.




Дарыце ўсім добры настрой!