Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.12.18

100 год БССР

1 студзеня 2019 года спаўняецца 100 год з дня ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. БССР – цэлая эпоха ў гісторыі, якая існавала амаль усё XX стагоддзе і стала падмуркам для сучаснай беларускай дзяржаўнасці.

У краіне гэтая знамянальная дата адзначаецца паўсюдна. Не засталася ў баку і наша ўстанова адукацыі.

Інфармацыйныя гадзіны з нагоды 100-годдзя прайшлі ва ўсіх класных калектывах, у бібліятэцы аформлена тэматычная паліца-выстава.

Для вучняў VII-XI класаў адбылася агульная інфармацыйная гадзіна, якая і называлася “100 год БССР”. Прапагандысцкая група пазнаёміла прысутных з асноўнымі падзеямі ў жыцці БССР – ад стварэння і калектывізацыі, да значных дасягненняў і перыяду крызісу. Таксама рабятамі паведамлялася аб беларускіх брэндах, якія і зараз карыстаюцца папулярнасцю.

Асаблівай папулярнасцю карысталася рэтра-выстава “Назад у БССР”, наладжаная з дапамогай настаўнікаў і вучняў (дакладней, іх бацькоў). Элементам экспазіцыі былі фотаздымкі з фонда школьнага музея, на якіх захаваны асноўныя падзеі з жыцця Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі – з’езды УЛКСМ, Камуністычнай партыі Беларусі, аднаўленне заводаў і вёсак сіламі камсамольцаў, уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР, партызанская барацьба, пасляваеннае аднаўленне і многае іншае.

А асноўную частку выставы складалі рэчы, якімі карысталіся ў перыяд існавання БССР.

Увагу ўсіх “прыкавала” друкавальнаямашынка, цікавымі былі і лічыльнікі, камсамольскія і партыйныя білеты, калекцыі марак і значкоў, песеннік, елачныя цацкі і многае іншае. Хлопчыкі ў першую чаргу цікавіліся прыстаўкай “Дэндзі”, касетным магнітафонам і дзембельскімі альбомамі.

Школьнікі з цікавасцю разглядалі экспанаты, бо гэта была магчымасць акунуцца ў эпоху сваіх бацькоў, бабуль і дзядуляў, зразумець, чым тады даражылі і цікавіліся. А для настаўнікаў выстава была магчымасцю з задавальненнем ўспомніць БССРаўскае дзяцінства і маладосць.

 

Любоў Маркевіч,

намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце

Мышкавіцкай сярэдняй школы

Раздзелы сайта