Інфармацыя ДУА " Мышкавіцкая сярэдняя школа»
аб мерапрыемствах, праведзеных 27.02.2021 года
У ДУА “Мышкавіцкая сярэдняя школа” есць добрая традыцыя праводзіць свята “Гуканне Вясны”. Вось і 27 лютага з мэтай адраджэння і ўзнаўлення старадаўніх звычаяў, вучні 5-8 класаў прынялі актыўны ўдзел ў правядзенні свята.
Працоўны год у старажытных славян вызначаўся тымі натуральнымі падзеямі, што даюцца самой прыродай. Ён падзяляўся на дзве паловы: летнюю і зімовую – і пачынаўся з першага веснавога месяца – сакавіка.
Сярод абрадаў аднымі самымі цікавымі і, напэўна, найважнейшымі былі веснавыя святы. З вясны пачыналіся новыя клопаты аб будучым ураджаі, вясной абуджалася прырода, і ад таго, наколькі цёплай і ўрадлівай будзе вясна, колькі дабра яна прынясе з сабою, залежалі дабрабыт і лад жыцця чалавека. У сакавіку пачынаюць вяртацца з Поўдня жаўрукі, буслы. У гэтыя дні дзяўчаты спявалі песні, заклікаючы вясну прыляцець з цёплым летам, карабамі жыта, лубкамі гарошку. З першых сакавіцкіх дзён і пачынаўся ў старажытнасці цыкл веснавых святаў.
У веснавы цыкл на Беларусі ўваходзілі наступныя абрады: закліканне вясны, велікодны, валачобны, юр’еўскі, куставы, сяміцкі, троіцкі, русальны тыднi.
Першым абрадам, які адкрываў веснавы цыкл, быў абрад гукання вясны. У гэты дзень моладзь збіралася на грудах ці ўзгорках за сялом, а калі іх не было,– на дахах клецяў, пуняў ці на ўзвышшах і тут спявала свае песні, так званыя вяснянкі.
Вясна дыхнула на палі, на рэкі, на крыніцы –
І ручаіны паплылі, і крыгі пачалі крышыцца.
Загаманілі ў той жа час ёй пушчы і дубравы:
«Ідзі да нас, ідзі да нас, здымі і з нас аковы»
Ідзе вясна ва ўсе куткі, ва ўсе лясы і пералескі.
Куды зірне – там жаўрукі,
дзе ступіць – там цвітуць пралескі.
Вучні сёмых класаў падрыхтавалі цікавую праграму, якую адкрылі скамарохі з запрашэннем на свята. Маці Алена блаславіла дзяцей, Іванку, Ганначку і Марыльку “Зіму замыкаці, вясну сустракаці”, дала ім печыва ў выглядзе жаўранкаў, “Ідзіце на высокія мясціны, уверх і падкідвайце жаўранкаў, каб птушкі ўбачылі, да нас прыляцелі, на сваіх крыльцах Вясну прынеслі”.
Дзеці падкідвалі печыва, гукалі Вясну. Вельмі запамінальны выхад Вясны: з вершамі, загадкамі, з зернем, пажаданнем дабрабыту “Каб кароўкі здаровыя, дамоў вярталiся, ды дарогi не забывалiся. Куркi яечкi неслi”. Адным з персанажаў свята была Зіма, якая не жадала ўстуціць Вясне, доўга “сыпала снег”, але ўсёж з дапамогай дзяцей, перамагла Вясна. На працягу свята удзельнікі і гледачы вадзілі карагод, гулялі ў гульні “Ручаёк”, “Запляці пляцень”, пелі народныя песні.
Завяршылася свята пачастункамі з печыва: блінамі з варэннем, пышкамі, аладкамі з гарачым чаем, якія дапамаглі падрыхтаваць вучням іх бацькі.
Усе атрымалі прыемную асалоду ад свята і гульняў.







Ва ўстанове прайшлі спаборніцтвы па зімовым шматбор'і «Здароўе», у якім прынялі ўдзел вучні V-XI класаў. Дзеці спаборнічалі ў скачках у даўжыню з месца, падцягванні на высокай перакладзіне, згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і адцісканні. Месцы размеркаваліся наступным чынам: сярод юнакоў 1-е Шчарбіч Мікіта, 2-е Мірановіч Іван, 3-е Семикин Арцём, сярод дзяўчат 1-е Бяляўская Улада, 2-е Емяльянава Аліна, 3-е Бутина Вікторыя.


У рамках акцыі “Увага, кошкі!” члены вучнёўскага самакіравання распрастанілі сярод жыхароў аграгарадка лістоўкі “Непажаданае нашчадства? Выхад ёсць!”, з мэтай заклікаць насельніцтва быць гуманнымі ў адносінах да братоў нашых меншых і не дапускаць непажаданага нашчадкаў у сваіх хатніх жывелаў.
Ва ўстанове працавалі аб'яднанні па інтарэсах, факультатывы, праводзіліся платныя паслугі.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай працы Е. Н. Саковіч